Вясной у Мінску пачнуць пашыраць палігон адходаў "Трасцянецкі"

На смеццевым палігоне

На смеццевым палігоне / realt.by

Вясной у Мінску пачнецца будаўніцтва трэцяй чаргі палігона адходаў "Трасцянецкі", піша агенцтва "Мінск-Навіны". Работы пачнуцца ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. 

З 2019 года ў сталіцы функцыянуе толькі адзін палігон. Па праекце, яго тэрмін эксплуатацыі разлічаны да 2025 года. Але ўжо зараз дзеючы палігон запоўнены на 94%. У гэтым годзе яго плануюць закрыць і ўладкаваць новы. Па праекце пабудаваць павінны за паўтара гады, але агенцтва піша, што будаўнікі пастараюцца здаць аб'ект хутчэй. Ім пастаўлена задача ўкласціся да канца 2024 года — да завяршэння рэканструкцыі смеццесарціровачнага завода. Абодва аб'екты будуць знаходзіцца побач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі