"Выдаліць Facebook?": Time змясціў на вокладку калаж з Цукербергам
Вокладка новага нумара Time
Амерыканскі часопіс Time змясціў на вокладку заснавальніка кампаніі Facebook Марка Цукерберга. Па-над здымкам Цукерберга змешчана акно пацверджання. На ім напісана "Выдаліць Facebook?" і прапанаваныя варыянты "Выхад" і "Выдаліць".
У нумары з гэтай вокладкай выйшла аўтарская калонка амерыканскага бізнесмена і інвестара Роджэра Макнамі. На думку аўтара, Facebook "сам сябе не выправіць". У якасці рашэння Макнамі прапануе тры меры — стварыць адмысловага рэгулятара, забараніць Facebook выкарыстоўваць канфідэнцыйную інфармацыю карыстальнікаў і абнавіць антыманапольнае заканадаўства ЗША.
Як паведамляла Еўрарадыё, на гэтым тыдні ў працы Facebook, WhatsApp і Instagram адбыўся глабальны збой. Карыстальнікі скардзіліся на працу сайтаў і прыкладанняў гэтых сацсетак, а таксама на злучэнне з серверамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.