Вынесены прысуд гамяльчанцы, якая здымала ў порна сваіх дзяцей
Відэакамера, ілюстрацыйнае фота
Вынесены прысуд жыхарцы Гомеля, якая пяць гадоў здымала сваіх дзяцей у порна. Пра гэта паведамляе рэсурс "Свабодны Жлобін". Жанчыну асудзілі на 16 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Суд Гомеля прызнаў яе вінаватай па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Жанчыне 36 гадоў. Яна знаёмілася з мужчынамі на розных сайтах, перапісвалася з імі. Потым за ўзнагароджанне здымала для іх і перасылала фота і відэа парнаграфічнага зместу з удзелам сваіх дзяцей. Следчыя налічылі больш за 300 адрасатаў. Яны таксама высветлілі, што, калі дзеці адмаўляліся ўдзельнічаць у здымках, жанчына ціснула на іх.
Бацька, як сцвярджаецца, пра хатнюю парнастудыю не ведаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.