Вынеслі прысуд былому галоўнаму архітэктару Мінска, які ў СІЗА перажыў параліч

Вынеслі прысуд былому галоўнаму архітэктару Мінска, які ў СІЗА перажыў параліч

Суд Заводскага раёна Мінска 23 верасня абвясціў прысуд па справе былога галоўнага архітэктара сталіцы Паўла Лучыновіча

Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару і прызначылі пазбаўленне волі — 1 год 5 месяцаў калоніі, піша TUT.by. Па амністыі да 75-годдзя Перамогі год Лучыновічу скасавалі. З улікам праведзенага часу ў СІЗА суд вырашыў, што экс-чыноўнік адбыў усё пакаранне. Такім чынам, пасля абвяшчэння прысуду ён выйшаў на волю. 

Паўла Лучыновіча затрымалі ў сакавіку 2019 года. Яго падазравалі ў атрыманні хабару 4000 долараў ад іпэшніцы Нонны Грышынай. У верасні таго ж года яго з СІЗА на Валадарскага адправілі ў лякарню з інфекцыйным захворваннем і паралічам ніжняй часткі цела. У сувязі з аперацыяй і далейшым лячэннем суд над Лучыновічам перанеслі. Нону Грышыну прызналі вінаватай у дачы хабару і асудзілі на два гады. Праўда, неўзабаве яна выйшла на волю па амністыі.

На сваім судзе Лучыновіч віны не прызнаў. Акрамя тэрміну зняволення і забароны займаць кіруючыя пасады, з Лучыновіча пастанавілі спагнаць каля 10,4 тысячы рублёў беспадстаўнага ўзбагачэння. Іх возьмуць з рахунку, як раней адкрылі як забеспячальны заклад для змены яму меры стрымання.

Ці будзе экс-чыноўнік абскарджваць прысуд, ён пакуль яшчэ не вырашыў.

Вынеслі прысуд былому галоўнаму архітэктару Мінска, які ў СІЗА перажыў параліч
Павел Лучыновіч / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі