Вынік беларускай удзельніцы Алімпіяды ў Пекіне анулявалі з-за допінгу

Вынік беларускай удзельніцы Алімпіяды ў Пекіне анулявалі з-за допінгу

Міжнародны алімпійскі камітэт 17 лістапада паведаміў, што анулюецца вынік, які паказала беларуская спартоўка на Пекінскай Алімпіядзе 2008 года. Прычынай стаў допінг, выяўлены ў спробе цяжкаатлеткі Ірыны Кулешы, перадае interfax.by.

На Алімпіядзе ў Пекіне Кулеша заняла чацвёртае месца. Падчас пераправеркі ў яе допінг-пробе выявілі забароненае рэчыва турынабол.

Дарэчы, на Алімпіядзе-2012 у Лондане гэтая цяжкаатлетка заваявала бронзавую ўзнагароду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі