Вынікі лёсавання 1/16 фінала футбольнага Кубка Беларусі
Яно прайшло ў аўторак у мінскім Доме футбола.
На гэтай стадыі ў барацьбу за ганаровы трафей уступяць 8 клубаў вышэйшай лігі, якія згуляюць у гасцях у каманд з ніжэйшых дывізіёнаў.
У 1/16 фінала згуляюць:
"Баранавічы" — "Дынама" (Брэст),
"Зорка-БДУ" (Мінск) — "Мінск",
"Ліда" — "Слуцк",
"АК Ждановічы" (Мінскі раён) — "Нафтан" (Наваполацк),
"Гарадзея" — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна),
"Смаргонь" — "Дняпро" (Магілёў),
"Гродзенскі" (Гродна) — "Белшына" (Бабруйск),
"Хімік" (Светлагорск) — "Гомель",
"Граніт" (Мікашэвічы) — "Рэчыца-2014",
"Гомельжелдортранс" — "Славія" (Мазыр),
"Хваля" (Пінск) — "Іслач" (Мінскі раён),
"Партызан-2002" (Мінск) — "Віцебск".
Матчы адбудуцца 26 ліпеня.
Дзейны ўладальнік Кубка Беларусі салігорскі "Шахцёр", а таксама яшчэ тры беларускія прадстаўнікі ў еўракубках — БАТЭ, мінскае "Дынама" і гродзенскі "Нёман" — пачнуць выступленні ў Кубку з 1/8 фінала, паведамляе БЕЛТА.