"Выразаюць нашага брата" — Дзмітрый Лаеўскі пра колькасць адвакатаў у Беларусі

Дзмітрый Лаеўскі / @viktarbabarykaofficial
Дзмітрый Лаеўскі / @viktarbabarykaofficial

Адвакацкія ліцэнзіі ў Беларусі маюць 1868 чалавек, піша былы абаронца Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі.

Ён прызнаўся, што яго даўно цікавіла колькасць уладальнікаў адвакацкай ліцэнзіі. Знайсці гэтую інфармацыю ў публічнай прасторы ён не змог.

"І вось на адным з фота з пасяджэння калегіі Мінюста ад 04.02.2022 на экране за Старавойтавым (Мікалай Старавойтаў — намеснік мінсітра юстыцыі РБ — Еўрарадыё), які стаіць за кафедрай, над кругавой дыяграмай мы бачым словы: "Усяго 1868 адвакатаў", — піша Лаеўскі.

Паводле слоў юрыста, на 9 з лішнім мільёнаў чалавек насельніцтва РБ гэта "не густа". Лаеўскі таксама нагадаў, што яшчэ нядаўна адвакатаў у Беларусі было больш за 2 тысячы.

"Выразаюць нашага брата", — заўважыў ён.

Дзмітрый Лаеўскі таксама нагадаў, што далёка не ўсе ўладальнікі адвакацкай ліцэнзіі актыўна практыкуюць, а абаронай у крымінальных працэсах займаецца не больш, чым палова ад агульнай колькасці.

Нагадаем, цягам апошніх двух гадоў шэраг адвакатаў, якія выступалі абаронцамі ў гучных крымінальных справах, былі пазбаўленыя ліцэнзій. У выніку Віктар Бабарыка, да прыкладу, мінулай восенню застаўся зусім без адвакатаў. У кастрычніку дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў выключыла з адвакатуры яго апошняга абаронцу Яўгена Пыльчанку. Падставай зрабіліся "сістэматычныя парушэнні заканадаўства". А да гэтага магчымасці яго абараняць пазбавіліся Аляксандр Пыльчанка, Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч.

"Вырезают нашего брата" — Дмитрий Лаевский о количестве адвокатов в Беларуси
На калегіі Міністэрства юстыцыі 4 лютага 2022 года / minjust.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі