Апошні з шасці адвакатаў Віктара Бабарыкі пазбаўлены ліцэнзіі

Апошні з шасці адвакатаў Віктара Бабарыкі пазбаўлены ліцэнзіі

Дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў у чацвер прыняла рашэнне выключыць з адвакатуры Яўгена Пыльчанку за "сістэматычныя парушэнні заканадаўства", паведамляе "Радыё Свабода".

Пыльчанка быў апошнім абаронцам Віктара Бабарыкі. 

Камісія заявіла, што адвакат нібыта выказваў рэплікі і рабіў заўвагі падчас працэсу над Бабарыкам, а таксама ацэньваў у судовых спрэчках выступленні іншых адвакатаў. Акрамя таго, камісія палічыла, што Пыльчанка абараняў адначасова Бабарыку і Святлану Купрэеву, сяброўку ягонай сям’і, у той час як між імі быў канфлікт інтарэсаў. 

Пыльчанка працуе адвакатам з 2012 года, з 2018 году — у адвакацкім бюро "Лаеўскі і партнёры".

Цяпер у Віктара Бабарыкі няма ніводнага адваката. Максім Знак асуджаны на 10 гадоў, Ілля Салей з'ехаў з Беларусі, Аляксандра Пыльчанку пазбавілі ліцэнзіі больш за год таму, Дзмітры Лаеўскі застаўся без ліцэнзіі ў ліпені 2021 года, Наталлю Мацкевіч выключылі з калегіі 25 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі