Выстава да 70-годдзя Хатынскай трагедыі адкрылася ў Берліне
Яна праходзіць у Расійскім доме навукі і культуры.
На экспазіцыі прадстаўленыя 25 фотадакументаў розных гадоў, якія адлюстроўваюць ушанаванне ў Беларусі памяці мірных жыхароў — ахвяраў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама на выставе можна ўбачыць болей за 20 копіяў унікальных дакументаў, што сведчаць пра злачынствы, здзейсненыя акупантамі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Экспазіцыю падрыхтавала амбасада Беларусі ў Нямеччыне сумесна з Міністэрствам юстыцыі, Нацыянальным архівам Беларусі і Беларускім дзяржаўныя архівам кінафотафонадакументаў.
Выстава будзе доўжыцца да 7 чэрвеня, інфармуе БелаПАН.