Выставілі абвінавачанне расіяніну, які захопліваў закладнікаў у банку ў Магілёве
Выставілі абвінавачанне расіяніну, які захопліваў закладнікаў у банку ў Магілёве. 28-гадовага мужчыну абвінавачваюць у разбоі і захопе закладнікаў, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Грамадзянін Расіі, які быў у масцы і меў пры сабе прадмет, падобны на пісталет, напаў на аддзеленне "Беларусбанка" 20 лістапада. Ён пагражаў супрацоўнікам і кліентам, патрабаваў перадаць яму грошы. У закладнікі ён узяў агулам 14 чалавек. У выніку спецаперацыі зламысніка затрымалі, ніхто з закладнікаў не пацярпеў. Сам мужчына быў паранены і знаходзіцца пад вартай у бальніцы. Па выніках экспертызы стане вядома, ці быў у яго пры сабе баявы пісталет.