Выступ Naviband: на лодачцы і ўсе ў белым (фота і відэа)
Беларускі гурт Naviband — у фінале "Еўрабачання"! Нават нервавацца доўга не давялося: вядоўцы цырымоніі назвалі наш дуэт другім з пераможцаў паўфінала.
Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук выйшлі на сцэну ў белым і спявалі "Гісторыю майго жыцця" на імправізаванай лодачцы.
Неўзабаве пасля таго, як беларусы адспявалі, спачатку ў афіцыйным твітары "Еўрабачання", а пасля і на Youtube-канале з'явілася відэа з іх выступам. Пераглядаем і захапляемся!