Вытворца шын Pirelli Group спыняе супрацу з Беларускім металургічным заводам

Вытворца шын Pirelli Group спыняе супрацу з Беларускім металургічным заводам

Сусветна вядомы італьянскі вытворца шын Pirelli Group спыняе камерцыйныя адносіны з Беларускім металургічным заводам. Пра гэта стала вядома ад PUBB — Прафесійнага саюза беларусаў Вялікабрытаніі.

Сваё рашэнне італьянская кампанія прыняла пасля расследавання наконт сітуацыі з правамі рабочых на беларускім прадпрыемстве.

Pirelli вырабляе шыны, у тым ліку — для гонак Формулы-1. Таксама гэтая кампанія згадваецца сярод асноўных кліентаў аўстрыйскай даччынай кампаніі БМЗ — Belmet GmbH.

Вытворца шын Pirelli Group спыняе супрацу з Беларускім металургічным заводам
Pirelli спыняе супрацу з БМЗ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі