Выйшаў каляндар на 2023 год з малюнкамі палітвязня Паўла Севярынца

Малюнак Паўла Севярынца / https://www.facebook.com/vola.sieviaryniec
Малюнак Паўла Севярынца / https://www.facebook.com/vola.sieviaryniec

Жонка палітвязня Паўла Севярынца Вольга надрукавала каляндар на 2023 год з малюнкамі мужа. Ён даслаў іх сваёй сям'і са зняволення (сярод іх быў і партрэт маленькага сына).

“Павел рэгулярна дасылаў у лістах розныя малюнкі, у тым ліку і выявы храмаў, і гэта стала падставай, каб рэалізаваць некаторыя ідэі, кажа Вольга Севярынец. — ...На малюнках – храмы, а таксама словы мужа пра веру і Бога".

Палітык і пісьменнік Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года. У траўні 2021-га ён быў асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю "масавых беспарадкаў". Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Севярынец знаходзіцца ў шклоўскай папраўчай калоніі № 17.

Выйшаў каляндар на 2023 год з малюнкамі палітвязня Паўла Севярынца
https://www.facebook.com/vola.sieviaryniec

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі