Выжыць побач з імперыяй: чаму Беларусь і Украіна не робяць гэта разам?

Выжыць побач з імперыяй: чаму Беларусь і Украіна не робяць гэта разам?

Пачынаючы з 2014 года Украіна робіць усё магчымае, каб выжыць і захаваць незалежнасць. У гэтым супрацьстаянні з Расіяй Беларусь успрымалася большасцю ўкраінцаў як “гібрыдны саюзнік”. Нягледзячы на тое што наша краіна ўваходзіць і ў палітычны, і ў эканамічны, і, што галоўнае, у ваенны саюз з Расіяй. Усё змяніў 2020 год. Мы для Украіны больш не саюзнікі — гібрыдныя ці не. Тым не менш большасць беларусаў разумее, што і перад нашай краінай стаіць гэтае пытанне — выжыць побач з імперыяй і застацца суверэннай дзяржавай.

Ці сапраўды пытанне выжывання стаіць перад нашымі краінамі сёння востра як ніколі? Што трэба зрабіць, каб Украіна і Беларусь сталі саюзнікамі ў гэтым выжыванні? Каму і з кім трэба пра гэта дамаўляцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі