Вызваленыя яшчэ два палітвязня па "справе Рабочага руху"

Вызваленыя яшчэ два палітвязня па "справе Рабочага руху"

На волю выйшлі два палітвязня па "справе Рабочага руху" Святлана Зыль і Максім Саковіч, паведамляюць праваабаронцы. Ім змянілі меры стрымання.

Былая супрацоўніца Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне Святлана Зыль і старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі Максім Саковіч былі затрымалі 21-22 верасня. Ім выставілі абвінавачванне па арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве) і змясцілі пад варту. Палітвязняў утрымлівалі ў гомельскім СІЗА-3.

Зыль і Саковічу змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, паручальніцтва і заклад.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу вызвалілі палітзняволеную па "справе Рабочага руху" Наталлю Белабехаву. Педагог-дэфектолаг з Гомеля Белабехава была затрымана 23 верасня ў межах арт. 356 КК. Ёй таксама змянілі меру стрымання.

Ініцыятыва "Рабочы рух" 21 верасня была прызнаная экстрэмісцкай, адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. Яшчэ 10 палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі