Wargaming раскрыў, хто піша новыя саўндтрэкі да “World of Tanks”
Кампанія Wargaming абвясціла, што дадасць у онлайн-гульню "World of Tanks" новыя саўндтрэкі. Музыку да “танчыкаў” пішуць шведская група Sabaton і японскі кампазітар Акіра Ямаока.
Вайна і зброя займае шмат месца ў творчасці паўэрметал-гурт Sabaton. Глянуць хаця б на назвы іх альбомаў: “The Art of War”, “Coat of Arms”… На нядаўнім фестывалі Hellfest гурт выступаў на сцэне, упрыгожанай танкам. А спяцоў з Wargaming музыкі Sabaton натхнілі на распрацоўку танка Strv 81 Primo Victoria.
Акіра Ямаока раней працаваў над музычным суправаджэннем да серыі хорар-гульняў Silent Hill. Цяпер ён стварае новую асноўную тэму да WoT.