Wargaming выкупіў 76 кватэр у жылым комплексе ў Вільні
Кампанія Wargaming, распрацоўшчык гульні World of Tanks, выкупіла 76 кватэр у жылым комплексе ў Вільні. Сума здзелкі можа дасягаць 20 мiльёнаў еўра, піша Irytas.lt. Паводле літоўскага выдання, кватэры прызначаюцца для беларускіх айцішнікаў. У планах віленскага офіса беларускай кампаніі стварэнне ў Літве да 400 працоўных месцаў.
Адзначаецца, што ў Вільні даўно не было такой масавай пакупкі кватэр.
У верасні 2020-га заснавальнік і гендырэктар кампаніі Віктар Кіслы заявіў, што Wargaming не збіраецца пакідаць Беларусь з-за палітычнага крызісу. Хаця і прызнаваў, што некаторыя супрацоўнікі могуць захацець з'ехаць. Праўда, пазней стала з'яўляцца інфармацыя пра пераезд айцішнікаў ва Украіну і ў Літву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.