Як цяпер выглядае мяжа Беларусі з Украінай?

Беларуска-украінская мяжа

Беларуска-украінская мяжа / ДПСУ

Украінскія памежнікі працягваюць узводзіць інжынерныя збудаванні на мяжы з Беларуссю.

"Умацаванне адбываецца ўвесь час. Нашы ваяры, інжынерныя групы памежнай службы ўладкоўваюць хованкі для асабовага склада і тэхнікі, збудаванні для назірання і вядзенні агню, загароды і супрацьтранспартныя перашкоды на ўсіх кірунках па ўсёй лініі мяжы з Беларуссю", — кажуць ва ўкраінскай памежслужбе.

Там таксама будуюць сістэму відэаназірання, каб кантраляваць сітуацыю ў прымежжа ў тым ліку з паветра.

Украінскія памежнікі паказалі, як цяпер выглядае мяжа з беларускім суседам.

Тым не менш, памежнікі адзначаюць, што бачаць розніцу ў паводзінах расіянаў на мяжы з Украінай і беларусаў. Так, на расійска-ўкраінскай мяжы рэгулярна фіксуюцца спробы пранікненняў дыверсійна-выведных груп. На беларуска-ўкраінскай мяжы такіх выпадкаў не фіксаваўся ўжо працяглы час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі