Як гэта: жыць з гусаком у мінскай кватэры і здымаць серыял?
Мінчук Андрэй Гурын у мінулым годзе набыў гусінае яйка, вывеў птушаня ў інкубатары і з таго часу жыве ў кватэры з гусаком Харвістэрам. Пра свае прыгоды ён здымае інтэрнэт-серыял, які выходзіць на YouTube.
Ці можна прыручыць гусака? Як зрабіць памперс для хатняй птушкі? Ці пачаў птушыны герой YouTube несці залатыя яйкі? Пра гэта і не толькі — ў жывым эфіры Еўрарадыё.