Як літоўцы зарабляюць на літах

Літоўцы навучыліся зарабляюць на літах. Як вядома, з 1 студзеня ў Літве ўвялі еўра. Так на аўкцыёне ebay змяшчаецца больш за 8000 прапановаў, у якіх згадваецца слова “літ”. Акрамя калекцыйных і юбілейных літаў пакупнікам прапануюць і грошы, што ўсяго два тыдні таму выйшлі з абароту.

Цэны на былую літоўскую валюту вельмі розныя. Напрыклад, за манету вартасцю ў 1 літ 2010 года просяць $2-2,5 (6-7,6 літаў), а за камплект з 9 манет ад 1 цэнта да 5 літаў — $6,99 (гэта больш за 21 літ). Даражэй прадаюць літы, што даўно былі канфіскаваныя з абароту. Напрыклад, за камплект папяровых літаў вартасцю ў 1,2 і 3 літа 1991-1993 гадоў выпуска просяць $26 (79 літаў), піша літоўскі партал DELFI.

Дырэктар музея грошай Цэнтрабанка Літвы, гісторык Відмантас Лаўрынавічус распавёў, што насамрэч літы мусяць падаражэць у будучым, але гэта будзе залежыць ад таго, колькі іх застанецца ў абароце.

“Напрыклад, зараз канфіскаваная з абароту банкнота ў 10 літаў 1991 года ў сярэднім можа каштаваць у 20 разоў больш — 200 літаў. Значыць, трэба больш за 20 гадоў, каб кошт настолькі вырас. Тое ж самае і з манетамі”, — сказаў дырэктар музея DELFI.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі