Як прыход у Белы дом Трампа зменіць Еўропу і ці спыніць ён вайну — эфір
Аркадзь Мошас
У Еўрасаюзе зноў пачалі гаварыць не толькі пра неабходнасць кожнаму на выпадак вайны з Расіяй мець запас ежы і вады на тры дні, але і пра неабходнасць павелічэння выдаткаў на абарону і адлічэнняў у бюджэт NATO. Маўляў, ужо відавочна, што 2% ад ВУП краінаў — сябраў Альянса недастаткова. У той жа час у Еўропе відавочна хочуць спынення вайны нават за кошт тэрыторый Украіны, акупаваных Расіяй. Што, на думку экспертаў, можа быць і ў інтарэсах Лукашэнкі.
Што чакае NATO з прыходам да ўлады ў ЗША Трампа і ці гатовая Еўропа ўзяць на сябе больш адказнасці за бяспеку ў нашым рэгіёне? Якой небяспекі варта чакаць у выпадку замірэння ва Украіне на ўмовах Масквы? Ці адчуваецца стомленасць еўрапейцаў ад вайны і ці апраўданыя спадзяванні Лукашэнкі на паляпшэнне адносінаў з ЗША з прыходам Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.