Як у Браслаўскім раёне ратавалі казулю, якая правалілася пад лёд
У Браслаўскім раёне ратавалі казулю, якая правалілася пад лёд. Здарэнне адбылося раніцай у суботу на возеры Обаль. Жывёла знаходзілася за 50 метраў ад берага і самастойна выбрацца не магла. Ёй дапамаглі ратавальнікі, якім патэлефанаваў відавочца. Яны выкарысталі ратавальную дошку і вяроўку.
Казулю пасля агляду работнікамі Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры" адпусцілі. Яна падчас знаходжання ў возеры не пацярпела, паведамляе прэс-служба МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.