Як вайна паўплывала на жыццё беларускіх і ўкраінскіх дактароў? Стрым

Лідзія Тарасенка / скрыншот DW Беларусь
Лідзія Тарасенка / скрыншот DW Беларусь

Ад пачатку вайны, якую Пуцін аб'явіў Украіне, загінулі тысячы ваенных і мірных жыхароў. Іх было б у разы больш, калі б не лекары, якія і днём і ноччу гатовы аказваць сваю прафесійную дапамогу як на фронце, так і ў тыле. Многія з іх маглі б з'ехаць і працаваць у больш камфортных умовах, аднак нават беларускія спецыялісты, якія лякуюць хворых ва ўкраінскіх бальніцах, па магчымасці застаюцца, бо спадзяюцца быць карыснымі на гэтай вайне.

Колькі такіх дактароў? Як змянілася іх жыццё, а таксама жыццё ўкраінскіх медыкаў пасля 24 лютага? Як абстаяць справы з планавай і экстранай дапамогай у гарадах Украіны і прыгранічных гарадах Беларусі? Як дапамагаюць лекары пацыентам з цяжкімі захворваннямі ў гарадах, якія абстрэльваюць расейскімі ракетамі? Што рабіць людзям, якія жадаюць дапамагчы, але не ведаюць як? Да чаго і як рыхтавацца?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Фонду дапамогі беларускім медыкам, доктар-эндаскапіст і гастраэнтэролаг Лідзія Тарасенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі