Як выглядаюць флагштокі на стадыёне "Дынама" за амаль 1 мільён рублёў (фота)
21 чэрвеня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё стадыёна "Дынама" ў Мінску.
Еўрарадыё паглядзела, як выглядаюць славутыя флагштокі на стадыёне.
Як паведамляла раней Еўрарадыё, на закупку 20 флагштокаў на стадыён меркавалася вылучыць 1 мільён 100 тысяч рублёў (каля 550 тысяч долараў). Аднак, як сведчыць сайт дзяржзакупак, урэшце яны каштавалі каля 980 тысяч рублёў (490 тысяч долараў).
Фота Еўрарадыё