Як зменіцца ў Беларусі тэрмін працы па размеркаванні для выпускнікоў ВНУ
Павелічэнне абавязковага тэрміна працы па размеркаванні для бюджэтнікаў з двух да трох гадоў пакуль не разглядаецца.
Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў.
А вось тэрмін працы маладога спецыяліста, які закончыў навучальную ўстанову па мэтавым наборы і размяркоўваецца на вёску, "можа быць павялічаны, напрыклад, да 6 гадоў". "Але з адной умовай: моладзі павінна прадастаўляцца жыллё, адпаведны заробак і г. д., — цытуе словы Анатоля Рубінава БЕЛТА. — Няхай чалавек вернецца ў сваю вёску, бярэ шлюб, і калі ў яго тут будуць усе ўмовы для жыцця, то, вядома, ён застанецца".
Старшыня Савета Рэспублікі мяркуе, што гэтыя захады дапамогуць выратаваць ад вымірання беларускую вёску.