Як зрабіць жыццё раварыстаў простым, але насычаным?
Здымак: kv.by
З 1 па 30 красавіка ўсе ахвочыя мінчане змогуць узяць удзел у акцыі "30 дзён на ровары" (#30daysofbiking). Увесь месяц у Мінску будуць праходзіць гарадскія квэсты, конкурсы і экскурсіі. Падрабязнасці распавядае госця жывога эфіру Еўрарадыё, спецыялістка па сувязях з грамадскасцю Мінскага роварнага таварыства Таццяна Жарнасек.
Чаму Мінскае роварнае таварыства ніколі не адкрывае і не закрывае веласезон? Як змянілася жыццё сталічных раварыстаў у апошнія гады? Што трэба рабіць, каб у сталіцы з'явілася больш велапарковак? Ці лёгка беларусам падарожнічаць на роварах па Беларусі і выязджаць за мяжу?