Якабсон: Праз 2 тыдні пасля візіту Лукашэнкі на "Барысаўдрэве" няма парадку

Як вядома, Аляксандр Якабсон з'яўляецца кіраўніком рабочай групы па вырашэнню праблемаў на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі. Ужо два тыдні ён наведвае іх у розных рэгіёнах краіны. Наведванне "Барысаўдрэва" расчаравала Якабсона. Ён жорстка раскрытыкаваў і кіраўніцтва прадпрыемства, і Барысаўскі райвыканкам "за тое, што не прынятыя ўсе неабходныя меры па навядзенні парадку на тэрыторыі, па культуры вытворчасці". Між іншым, "патрэбнай культуры" Якабсон не пабачыў у бытоўках.



Галоўны кантралёр краіны прывёў у прыклад прадпрыемствы дрэваапрацоўкі ў Рэчыцы і Мазыры, дзе сітуацыя, паводле яго слоў, лепшая. "Тут жа за два тыдні не шмат змянілася", — цытуе словы Аляксандра Якабсона БЕЛТА.

Лукашэнка са скандалам звальняе чыноўнікаў (відэа)
 

Пасля крытыкі Лукашэнкі на "Барысаўдрэве" чыноўнікі прыбралі звалку (відэа)

Гендырэктар "Барысаўдрэва" працягвае працаваць, а Батура гуляе па Мінску
 

На здымку: Ужо на наступны дзень пасля прыезду Аляксандра Лукашэнкі гендырэктар "Барысаўдрэва" Уладзімір Мальцаў выйшаў на суботнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі