Якаўлеўскі: амбасадар ЗША можа з'явіцца нашмат раней, чым чакалі ў Мінску
Амбасадар ЗША можа з'явіцца ў Беларусі ўжо вясной 2020-га. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё распавёў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, які спасылаецца на свае крыніцы.
Якаўлеўскі: "Па некаторых звестках, ён [амбасадар] можа з'явіцца ў Беларусі нашмат раней, чым чакалі ў Мінску... Да лета. Атрымліваецца, што да прэзідэнцкіх выбараў як у Беларусі, так і ў Злучаных Штатах... Па некаторых звестках, гэта было вялікай нечаканасцю для беларускага боку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
Сцягі ў Палацы Незалежнасці ўжо падрыхтаваны / @pul_1