Дзяржсакратар ЗША сустрэнецца ў Мінску з Лукашэнкам і Макеем
Падчас візіту ў Мінск дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа сустрэнецца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзярждэпа.
У Беларусь Пампеа прыляціць 1 лютага. Падчас сваёй сустрэчы з кіраўніцтвам нашай дзяржавы дзяржсакратар намераны "падкрэсліць прыхільнасць ЗША суверэннай, незалежнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі і пацвердзіць жаданне нармалізаваць нашы двухбаковыя адносіны".
Перад візітам у Беларусь Пампеа наведае Украіну, а з Мінска накіруецца ў Казахстан. У Беларусі ён прабудзе менш за суткі.
Візіт дзяржсакратара ў шэраг краін (у тым ліку ў Беларусь) быў запланаваны на пачатак студзеня. Алнак Пампеа адклаў яго ў сувязі з нападам на амерыканскую амбасаду ў Іраку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.