Янчэўскага выключылі з камісій па эканамічнай і інфармацыйнай бяспецы
Усевалад Янчэўскі / sb.by
Аляксандр Лукашэнка перагледзеў склады Міжведамасных камісій па бяспецы ў эканамічнай і інфармацыйнай сферы пры Савеце Бяспекі РБ. Указ быў падпісаны 29 сакавіка.
З камісіі па эканамічнай бяспецы выключылі былога міністра антыманапольнага развіцця і гандлю Уладзіміра Калтовіча, дырэктара ПВТ Усевалада Янчэўскага, эканаміста Георгія Грыца і старшыню Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандра Швеца.
Новы склад камісіі па эканамічнай бяспекі цяпер выглядае так:
Берчанка Наталля Генадзеўна — дырэктарка Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь;
Багданаў Аляксей Ігаравіч — міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю;
Ягораў Аляксей Уладзіміравіч — рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
Касцевіч Ірына Анатолеўна — міністр працы і сацыяльнай абароны;
Лабовіч Андрэй Валянцінавіч — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю;
Налівайка Сяргей Эдуардавіч — міністр па падатках і зборах;
Печань Алена Мікалаеўна — намесніца міністра фінансаў;
Прымшыц Дзмітрый Вітольдавіч — намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі;
Суравец Сяргей Віктаравіч — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
Тарасевіч Жанна Казіміраўна — дырэктарка Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага.
Таксама ў склад камісіі па эканамічнай бяспецы цяпер будзе ўваходзіць начальнік Галоўнага ўпраўлення па контрразведвальным забеспячэнні аб'ектаў эканомікі КДБ.
Абнавіўся і склад Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы. Сюды ўключылі прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Наталлю Эйсмант, а таксама супрацоўнікаў Дзяржсакратарыята Савета Бяспекі Дзмітрыя Вайнілу і Адміністрацыі прэзідэнта Таццяну Шэндзік. У камісіі таксама будзе працаваць першы намеснік старшыні КДБ. Усевалада Янчэўскага выключылі са складу гэтай камісіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.