Яну Канцавенка пазбавяць тытулу Міс Мінска?

Паводле інфармацыі kp.by, дзяўчыну запрасілі прыехаць на гэтую нараду і яна сапраўды прыбыла туды на таксоўцы. Адна, без свайго бойфрэнда і мамы.


“Так, Яна паехала на СТВ. Учора тэлефанавалі прадзюсеры, прасілі яе прыехаць. Сказалі, што будуць вызначацца, што рабіць у гэтай сітуацыі, — сказаў Дзяніс, малады чалавек Яны Канцавенка. — Я не лічу, што тытул Яна павінна аддаць. Яна ні ў чым не вінаватая. Яна сумленна прайшла адборачныя туры: кастынгі, выпрабаванні, сам конкурс. Я ёй сказаў, каб яна так проста не здавалася”.

Фінал V конкурсу "Міс Мінск 2013" прайшоў 27 чэрвеня ў мінскім Палацы спорту. У ім прынялі ўдзел 27 дзяўчат, а галоўны тытул атрымала Яна Канцавенка. Амаль адразу ж пасля конкурсу Еўрарадыё адшукала ў інтэрнэце нясціплыя фота мінскай каралевы прыгажосці, а іншыя СМІ падабралі пікантнае дас’е на іншых прызёрак конкурсу. Сярод іх апынуліся стрыптызёркі і танцоркі go-go.


Скандал не сціхае ўжо тыдзень. Савет па маральнасці на чале з Мікалаем Чаргінцом збіраецца абмеркаваць сітуацыю і праверыць начныя клубы.

"Столькі шуму нарабілі, таму нельга праходзіць міма. Трэба даць ацэнку. Я лічу, што конкурс мусіць быць шчырым. Падбор павінен быць не па прынцыпе "гэта мая знаёмая, ці мне выгадна потым яе выкарыстаць у фінансавым плане", а з пункта гледжання інтэлекта, прыгажосці, этыкі, успрыняцця чалавека. А не проста так абіраць, ледзь не ў бардэлях. Трэба сур'ёзней ставіцца да адбору. Але ажыятаж падымаць не варта, проста даць ацэнку арганізатарам", — сказаў Мікалай Чаргінец.


Тэлеканал СТВ, які планаваў паказаць запіс конкурсу па тэлебачанні, адмяніў гэтую трансляцыю і выдаліў з youtube усе відэа з кастынгаў конкурсу “Міс Мінск”.

У 13.45 Яна выйшла з будынка СТВ. Што ёй сказалі на нарадзе, пакуль невядома. Дарэчы, прыехала яна без пакета, а пасля нарады выйшла з ім, інфармуе сайт kp.by.

Тэлеканал СТВ не паведамляе пра вынікі нарады, інфармуе партал tut.by.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі