Ярмошына абяцае ўначы выкласці на сайт ЦВК некаторыя лічбы па выніках выбараў

Ярмошына абяцае ўначы выкласці на сайт ЦВК некаторыя лічбы па выніках выбараў

18 лютага ў Беларусі прайшлі выбары ў мясцовыя саветы. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што папярэднія вынікі галасавання будуць абнародаваныя ў панядзелак, 19 лютага.

“Асноўныя лічбы па самых буйных саветах, па крайняй меры па персаналіях, спадзяюся, мы выкладзем ноччу. Ужо раніцай журналісты і выбаршчыкі змогуць іх убачыць”, — цытуе словы Ярмошынай БЕЛТА. У першую чаргу апублікуюць вынікі выбараў у Мінгарсавет, у абласныя саветы. Пазней з'явіцца поўная інфармацыя.

Па словах старшыні ЦВК, усе канфліктныя сітуацыі на мясцовых выбарах урэгулююць на працягу тыдня. Яна лічыць, што выбары прайшлі арганізавана і пры высокай яўцы выбарцаў. Як вядома, у датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел аж 34,95%. На 18:00 нядзелі лічба беларусаў, якія прынялі ўдзел у выбарах, вырасла да 70,54%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі