Ярмошына дапускае, што кандыдатаў будуць здымаць за іх заявы ў сацсетках

Ярмошына дапускае, што кандыдатаў будуць здымаць за іх заявы ў сацсетках

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына дапускае, што кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будуць здымаць за іх заявы ў сацсетках. Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю Нацыянальнаму прэс-цэнтру. Па словах Ярмошынай, падстава для адмены рэгістрацыі можа з'явіцца ў выпадках, калі кандыдаты будуць дапускаць паклёп, абразы, распальванне сацыяльнай варажнечы ці заклікі да гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу.

Як інфармавала Еўрарадыё, у Гомелі выступ кандыдата ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Няпомняшчых не пусцілі ў тэлеэфір, магчыма, з-за выказванняў на адрас кіраўніка дзяржавы.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаны на 17 лістапада 2019 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі