Ярмошына: Канчатковыя лічбы яўкі агучым разам з папярэднімі вынікамі выбараў

Ярмошына: Канчатковыя лічбы яўкі агучым разам з папярэднімі вынікамі выбараў

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўвечары 11 кастрычніка заявіла, што хутчэй за ўсё канчатковая яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе агучана разам з папярэднімі вынікамі выбарамі. Адбудзецца гэта а 1-й гадзіне ночы.

Нагадаем, у датэрміновым галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 6-10 кастрычніка паўдзельнічалі 36,05% выбаршчыкаў. Гэта рэкорд, у 2010-м гэтая лічба склала 23,1%, у 2006-м — 31,3%.

Выбары адбыліся ўжо да 12-й гадзіны 11 кастрычніка, калі яўка склала 51,2%. І гэта таксама рэкорд. Лідыравала Віцебская вобласць — 59,8%, адставаў Мінск — 39,39%. Па стане на 14.00 яўка склала 64,90%. У лідары вырвалася Гомельская вобласць — 73,86%, Мінск заставаўся аўтсайдэрам — 52%. А 16-й гадзіне ўжо было 74,6%. У Магілёўскай вобласці найбольш — 81,11%, найменш у Мінску — 60,67%. А 18-й гадзіне яўка па краіне склала 81,77%. Найбольшыя паказнікі па-ранейшаму ў Магілёўскай вобласці — 87,48%. У Мінску па стане на шостую вечара прагаласавалі 67,07% выбаршчыкаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі