Ярмошына: Кандыдатам хацеў стаць чалавек, якога 5 разоў прыцягвалі да крымінальнай адказнасці
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына распавяла ў інтэрв'ю газеце "На страже" некаторыя раней невядомыя факты сёлетняй выбарчай кампаніі. Паводле яе слоў, дзякуючы прафесіяналізму прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў, яшчэ на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў высветлілася, што на пасаду прэзідэнта хацеў балатавацца чалавек, які "з 14 гадоў пяць разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці". Зразумела, што ініцыятыўную групу не зарэгістравалі.
Нагадаем, 10 верасня ЦВК зарэгістраваў чатырох кандыдатаў у прэзідэнты — Сяргея Гайдукевіча, Таццяну Караткевіч, Аляксандра Лукашэнку і Мікалая Улаховіча. На працягу месяца будзе праходзіць агітацыйная кампанія. Выбары прызначаныя на 11 кастрычніка.
Фота: БЕЛТА