Дату прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прызначаць у сярэдзіне жніўня

Прэзідэнцкія выбары арыентыровачна пройдуць не пазней за 15 лістапада 2015-га. Але канкрэтная дата іх правядзення будзе абвешчаная толькі за тры месяцы да гэтага дня. Пра гэта распавяла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падчас інтэрв’ю Еўрарадыё.

Ярмошына: “Калі мы кажам пра дату 15 лістапада, то адымаем тры месяцы і атрымліваем сярэдзіну жніўня. У гэты час у парламента канікулы — іх трэба сабраць на пазачарговую сесію. І гэтую пазачарговую сесію прызначае прэзідэнт. Фігура, якая сама будзе абірацца. На ўзроўні кансультацый папярэдняя дата (пазачарговай сесіі — Еўрарадыё) ўжо абмеркаваная, але я не хачу яе называць. Я не маю на гэта права папросту — ёсць на гэта парламент. Тым не менш, гэта будзе ў тыя тэрміны, якія патрабуе закон для правядзення выбараў. Я не кажу пра 15 жніўня, тым больш, што гэта субота, але на тым тыдні, які папярэднічае 15 жніўня, гэта дакладна адбудзецца”.

Цалкам інтэрв’ю старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай карэспандэнту Еўрарадыё можна будзе пачытаць на нашым сайце.

Ярмошына: Відавочна, у апазіцыянераў няма грошай на выбары

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі