Ярмошына лічыць, што "бацькам" павінен быць мужчына, "бацька нацыі" (відэа)

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ўвечары 4 ліпеня ўзяла ўдзел у праграме "Карціна свету" на тэлеканале "РТР-Беларусь". Гаворка ішла пра будучыя прэзідэнцкія выбары, у прыватнасці пра патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Ярмошына не хацела б, каб з'явіліся "вельмі смешныя кандыдаты", бо гэта толькі пашкодзіць выбарам, знізіць іх рэйтынг у вачах выбарцаў.

Лідзія Ярмошына паразважала і пра перспектывы з'яўлення на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі жанчын-кандыдатак:

"Жанчына, вядома, можа і будзе вельмі ўплывовым чалавекам, але яна ўсё ж такі будзе працаваць у нейкай традыцыйнай сферы — кіраваць адукацыяй ці культурай. Але "бацькам" павінен быць мужчына, гэтакі бацька нацыі".

Ярмошына адзначыла, што не мела на ўвазе дзейнага кіраўніка дзяржавы, а менавіта такі панятак як "бацька народа". Беларусы — нацыя патрыярхальная, мяркуе яна.

Што да патэнцыйных кандыдатаў ад апазіцыі, дык Лідзія Ярмошына не бачыць сярод іх людзей, якія б маглі скласці канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 кастрычніка 2015 года.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі