Ярмошына: Лукашэнка яшчэ можа прыняць рашэнне пра ўдзел у дэбатах
Альбо пашле на іх свайго прадстаўніка. Такое меркаванне старшыня ЦВК выказала ў інтэрв'ю "ТВоё сегодня".
Аляксандр Лукашэнка яшчэ можа прыняць рашэнне пра ўдзел у дэбатах кандыдатаў у прэзідэнты. Такое меркаванне старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказала 25 жніўня ў інтэрв'ю "ТВоё сегодня" (онлайн-вяшчанне газеты "СБ. Беларусь сегодня"). Паводле яе слоў, гаварыць пра тое, што кіраўнік дзяржавы мае страх перад дэбатамі, няправільна. Ярмошына адзначае, што гаварыць пра іх яшчэ рана, паколькі кандыдаты ў прэзідэнты будуць зарэгістраваныя ў верасні. Тым не менш, яна лічыць, што Лукашэнка мае найбольшыя шанцы (99,9%), каб быць зарэгістраваным, паколькі за яго было здадзена аж 1,7 млн подпісаў.
Лідзія Ярмошына не выключае, што замест Лукашэнкі ў дэбатах можа прыняць удзел яго прадстаўнік.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка традыцыйна адмаўляецца ад удзелу ў дэбатах з кандыдатамі ў прэзідэнты. У нядаўнім інтэрв'ю недзяржаўным СМІ ён выказаўся на гэты конт, падкрэсліў: пра што гаварыць з іншымі кандыдатамі?