Ярмошына: У рэгістрацыі на выбары адмоўлена 93 прэтэндэнтам
Цэнтрвыбаркам падлічыў колькасць зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Як паведаміла БЕЛТА старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты, не зарэгістравалі 93 чалавек, яшчэ 16 чалавек самі адмовіліся ад удзелу ў парламенцкіх выбарах.
Ярмошына адзначыла, што, у параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2012 года, на выбары 2016-га было вылучана на 130 чалавек больш.
Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты ўжо маюць права весці агітацыю.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня.
Фота: БЕЛТА