Ярмошына: Змены ў выбарчае заканадаўства магчымыя толькі пасля выбараў

Ярмошына: Змены ў выбарчае заканадаўства магчымыя толькі пасля выбараў

Міжведамственная экспертная рабочая група пры Цэнтрвыбаркаме Беларусі выпрацавала прапановы аб мерах па ўдасканаленні выбарчага працэсу. Яна была створаная ў лютым 2016-га, каб за месяц прааналізаваць справаздачу БДІПЧ АБСЕ і прапанаваць кіраўніку дзяржавы свае прапановы і рэкамендацыі. Чарговае пасяджэнне групы прайшло 15 сакавіка. Па яго выніках было заяўлена, што "рабочая група лічыць немэтазгодным разглядаць у цяперашні час пытанне ўнясення чарговых зменаў у выбарчы кодэкс рэспублікі".

Як інфармуе sputnik.by, удзельнікі групы спаслаліся на тое, што парламенцкія выбары будуць прызначаныя ў бліжэйшыя месяцы, а таксама на рэкамендацыі Венецыянскай камісіі, якая лічыць непажаданымі змены выбарчага заканадаўства менш чым за год да выбараў. Як паведамляла Еўрарадыё, АБСЕ спадзявалася, што такія змены ў Беларусі адбудуцца яшчэ да парламенцкіх выбараў.

Па словах старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, прапановы групы "папярэднія" і яны датычаць толькі тых зменаў, якія могуць быць выкананыя да бліжэйшых выбараў. "Пасля парламенцкіх выбараў мы вернемся да разгляду прапановаў, будзем думаць пра змены ў выбарчым заканадаўстве", — сказала Ярмошына.

Калі Лідзія Ярмошына перадасць прапановы Міжведамственнай экспертнай рабочай групы Аляксандру Лукашэнку, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі