Яшчэ адна аварыя з аўтамабілем дарожнікаў: хлопца выцягвалі з-пад колаў
Пацярпеламу 19 гадоў
У чацвер пасля 12-й гадзіны ў Лепельскім раёне з-пад колаў грузавіка выцягвалі хлопца. На 140-м кіламетры трасы М-3 мікрааўтобус Fiat Ducato наляцеў на грузавік дарожнікаў "ГАЗ" (падобная аварыя ў чацвер адбылася пад Лагойскам). У той момант пацярпелы побач праводзіў дарожныя работы. У выніку сутыкнення аўтамабіляў ён і апынуўся пад коламі.
Як паведамляюць ратавальнікі, яны з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання вызвалілі хлопца і перадалі медыкам. Яму 19 гадоў.
31 кастрычніка на 48-м кіламетры той жа трасы ў Лагойскім раёне Toyota наляцела на аўтамабіль дарожнікаў "ГАЗ". Загінуў 72-гадовы кіроўца легкавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.