Яшчэ шэсць беларусаў атрымалі статус палітвязня

Калючы дрот

Калючы дрот / pixabay.com

У Беларусі стала больш на шэсць палітвязняў, паведамляюць праваабаронцы. Гэты статус атрымалі Аляксандр Бараноўскі, Аляксандр Ганчароў, Аляксандр Пастэрняка, Чэслаў Канановіч, Таццяна Петруковіч, Георгій Чаравака.

Першыя трое асуджаныя за данаты пратэсным рэсурсам, якія ўлады абвясцілі "экстрэмісцкімі фармаваннямі", і беларускім байцам, якія ваююць за незалежнасць Украіны. Аляксандра Пастэрняку асудзілі за каментары ў інтэрнэце. Петруковіч і Чараваку ўзялі пад варту за данаты пратэсным рэсурсам.

На сёння ў Беларусі статус палітвязня маюць 1483 чалавекі. Дакладную колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, вызначыць складана, але яна перавышае гэтую лічбу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі