Яшчэ ў адной беларускі забяруць алімпійскі медаль
27 ліпеня Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) апублікавала спіс спартсменаў, ў пробах якіх знайшлі допінг падчас пераправеркі тэстаў, зробленых падчас лонданскай Алімпіяды-2012. Станоўчыя пробы знойдзеныя ў 11 спартсменаў, сярод іх беларуска Ірына Кулеша:
Наталля Забалотная (Расія, серабро ў вазе да 75 кг)
Святлана Царукаева (Расія, серабро ў вазе да 63 кг)
Аляксандр Іваноў (Расія, серабро ў вазе да 94 кг)
Андрэй Дземанаў (Расія, 4-е месца ў вазе да 94 кг)
Інтыгам Заіра (Азербайджан, 6-е месца ў вазе да 94 кг)
Рауль Цыкерыдзэ (Грузія, 9-е месца ў вазе да 85 кг)
Сібель Сімсек (Турцыя, 4-е месца ў вазе да 63 кг)
Ірына Кулеша (Беларусь, бронза ў вазе да 75 кг)
Рыпсімэ Хуршудзян (Арменія, бронза ў вазе звыш 75 кг)
Крысціна Ёва (Малдова, бронза ў вазе да 53 кг).
Ва ўсіх спартсменаў былі знойдзеныя анабалічныя стэроіды.