Юрася Беленькага будуць судзіць за акцыю памяці Дзяды

17 лістапада а 9-й гадзіне ў судзе Першамайскага раёну Мінску пачнецца суд над намеснікам старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім.

Як паведамляе Радыё "Свабода", апазіцыянера вінавацяць у парушэнні парадку правядзення вулічных акцый падчас дзвюх "дзядоўскіх" імпрэзаў — шэсця і мітынгу ў Курапатах 2 лістапада і жалобнай акцыі ў Лошыцы 9 лістапада.

Пасля акцый на Беленькага склалі тры пратаколы. У іх сцвярджаецца, што ён як адказны за правядзенне акцый не ўзгадніў з міліцыяй меры бяспекі падчас вулічных акцый. 

Сам апазіцыянер кажа, што акцыі прайшлі спакойна. Акрамя таго, кажа ён, напярэдадні іх было адмысловае пасяджаэнне з удзелам супрацоўнікаў міліцыі, пракурора, прадстаўнікоў гарвыканкаму. 

Шэсце на Дзяды ў Мінску (фотарэпартаж)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі