Юрыст: “Дэкрэт аб дармаедах” дасць уладзе бясплатную працоўную сілу

Збор з дармаедаў у 3,6 млн рублёў, які ў Беларусі будуць браць згодна з новым дэкрэтам кіраўніка краіны, не адаб’ецца на фінасавым стане нашай краіны. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказала юрыст Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова. Пры гэтым новы закон прывядзе да выкарыстання бясплатнай працоўнай сілы.

Яськова: “Тут не будзе ні сацыяльнага, ні значнага эканамічнага эфекту. З аналагаў дэмакратычнай практыкі такога нідзе няма. Калі людзі не будуць плаціць гэты збор, ёсць адміністрацыйны арышт з удзелам у грамадскіх працах. А гэта бясплатная працоўная сіла”.

Юрыст падкрэслівае, што новы закон не адпавядае Канстытуцыі, дзе прапісана права на працу, але няма такога абавязку.

Нагадаем, 2 красавіка кіраўнік краіны падпісаў дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах"). Дакумент закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Хто лічыцца дармаедам, а хто — не (дапоўнена)

Аляксандр Лукашэнка падпісаў "дэкрэт аб дармаедах"

Стала вядома, каму перададуць спісы беларускіх "дармаедаў"

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі