Юрыста Кацярыну Віннікаву, якая адсядзела 15 сутак, размеркавалі ў Чачэрскі раён
Выпускніцу юрфака БДУ Кацярыну Віннікаву размеркавалі ў Чачэрскі раён, дзе яна будзе працаваць на сельгаспрадпрыемстве. Як паведамляе сайт Z..., яе хацелі ўзяць на працу ў Міністэрства па падатках і зборах, але пасля адмовілі. Іншае месца працы не было ўхвалена камісіяй па размеркаванні.
У чэрвені Віннікава падчас уручэння дыпломаў згадала палітзняволенага юрыста Максіма Знака, а таксама звольненых выкладчыкаў Алену Лаеўскую і Алену Басалай: "Хочацца сказаць дзякуй тым, у каго можна было сапраўды шмат чаму навучыцца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.