Юрый Дудзь на "Року за Баброў" узгадаў цяперашнюю акцыю пратэсту ў Маскве

Юрый Дудзь на "Року за Баброў" узгадаў цяперашнюю акцыю пратэсту ў Маскве

На сцэне фестывалю Рок за Баброў", які праходзіць на аэрадроме Баравая пад Мінскам, вядучы Юрый Дудзь узгадаў пра цяперашнюю акцыю пратэсту ў Маскве. І нагадаў пра дзве катэгорыі музыкаў, "якія альбо хаваюць язык паміж булкамі", "альбо называюць рэчы сваімі імёнамі".

"Я прыляцеў учора з горада Масква. Горада, у якім прама зараз, прама ў гэтыя хвіліны адбываецца вельмі важная і даволі стромная дзвіжуха. Так выйшла, што калі такая дзвіжуха ў нашай краіне пачынаецца, артысты, у тым ліку рок-артысты, яны дзеляцца на дзве групы, на дзве катэгорыі. Першая катэгорыя хавае свой язык паміж булкамі, баючыся згубіць кавалачак хлеба, баючся раззлаваць некага наверсе. Ну і ўвогуле паводзіць сябе "так сабе". А другая катэгорыя, яна, натуральна ж, мінімальная, яна невялікая. Гэта артысты, якія працягваюць называць рэчы сваімі імёнамі, і ў творчасці, і не ў творчасці, самымі рознымі спосабамі, дасяжнымі ім".

Адзін з гуртоў, які "не баяўся і не баіцца", на думку Дудзя, гэта "Порнафільмы".

"Гэта гурт, які памятае, для чаго існуе рок-музыка. Рок-музыка існуе для таго, каб нагадваць людзям пра ідэалы, а дзяржаве — пра абавязальніцтвы". 

Следам за "Порнафільмамі"на сцэну "Рок за Баброў" выйдуць 25/17, Манетачка, "Мумий Тролль", "Ляпис-98" и "Баста". 

Як раней паведамляла Еўрарадыё, адзін з хэдлайнераў, расійскі рэйв-гурт Little Big не выйдзе на сцэну "Рока за Баброў". Прычынай стала хвароба фронтмэна каманды. Ілля Прусікін адчуў сябе кепска ў аэрапорце Санкт-Пецярбургу, адкуль збіраўся ляцець у Мінск, і прыняў рашэнне застацца дома.

У суботу 3 жніўня ў Маскве праходзіць чарговая акцыя пратэсту супраць недапушчэння незалежных кандыдатаў на выбары ў Масдуму. Паведамляецца пра затрыманне 90 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі