Little Big не выступіць на “Року за Баброў”: вакаліст у лякарні

Little Big не выступіць на “Року за Баброў”: вакаліст у лякарні

Little Big не выступіць на фестывалі “Рок за Баброў”: вакаліста гурта Ільіча (Іллю Прусікіна) шпіталізавалі з высокай тэмпературай. Журналіст Еўрарадыё, які цяпер знаходзіцца на фэсце, паведамляе, што ўчора музыкі рыхтаваліся да канцэрту, але сёння Ільіча экстрана даставілі ў лякарню.

Расійскаму гурту давялося тэрмінова адмяніць свой выступ у Мінску, а таксама канцэрт у Нідэрландах на Solar Weekend. Пра гэта каманда піша ў сацсетках.

Фестываль “Рок за Баброў” праходзіць сёння на аэрадроме “Баравая” пад Мінскам. У якасці вядоўцы туды запрасілі расійскага журналіста Юрыя Дудзя. У канцэрце бяруць удзел Баста, “Мумий Тролль”,  “Ляпіс 98”, Монеточка, “Дайдарогу”,  “Петля пристрастия”, Panska Moc ды іншыя выканаўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі