Хэдлайнерамі "Рока за Баброў 2019" будуць "Петля Пристрастия" і "Монеточка"
Хэдлайнерамі фестывалю "Рок за Баброў 2019" будуць "Петля Пристрастия" і "Монеточка". Таксама на аэрадроме ў Баравой выступіць рэпер Бакей, які нядаўна вымушаны быў перанесці канцэрт у Мінску — ідэолагам не спадабалася словазлучэнне "дзяўбаны Маўглі". Сярод удзельнікаў — "Мумий Тролль", Баста, Little Big, "Ляпіс-98", Dlina Volny, Panska Moc, 25/17, "Дай дарогу!", "П***фильмы", інфармуе TUT.by.
Дванаццаты фестываль “Рок за Баброў” пройдзе 3 жніўня на аэрадроме Баравая. Летась ён сабраў 45 тысяч наведвальнікаў — гэта абсалютны рэкорд для нашай краіны.