Юрый Дудзь не прыйшоў у суд па справе аб прапагандзе наркотыкаў
Юрый Дудзь / РІА "Новости"
Блогер Юрый Дудзь не з'явіўся на судовае паседжанне па адміністрацыйнай справе аб прапагандзе наркотыкаў, паведамляе РІА "Новости".
Справу Дудзя разглядае Зюзінскі суд Масквы. Раней працэс адклалі, бо суд прызначыў псіхалагічна-лінгвістычную экспертызу для аналізу відэаролікаў блогера.
Дудзю інкрымінуюць ч. 1.1 арт. 6.13 КаАП РФ ("Прапаганда наркатычных сродкаў з выкарыстаннем інтэрнэту"). Блогеру пагражае штраф да 1,5 мільёна расійскіх рублёў (да 51,5 тысячы беларускіх рублёў у эквіваленце).
Як стала вядома, суд аштрафаваў Юрыя Дудя на 100 тысяч расійскіх рублёў (3,4 тысячы беларускіх рублёў) за прапаганду наркотыкаў у двух інтэрв'ю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.